26.12.2014 / 18:41

Армія ЗША замовіла распрацоўку новага БТР 1

Амерыканскія сухапутныя войскі далі брытанскай карпарацыі BAE Systems кантракт на распрацоўку Браніраванай шматмэтавай машыны (Armored Multi-Purpose Vehicle — AMPV), паведаміў сайт defensenews.com.

На першапачатковай стадыі кампанія атрымае $382 млн на стварэнне 5 варыянтаў баявой машыны пяхоты, пасля чаго Пэнтагон можа заключыць кантракт на замену ўсіх 2897 састарэлых бранетранспарцёраў М113, якія яшчэ застаюцца на ўзбраенні.

Гэтымі варыянтамі будуць: класічны БТР, машына для эвакуацыі з поля боя, машына-мабільны браніраваны медычны пункт, мабільны мінамётны транспарцёр, мабільны камандны пункт.

«Сямейства AMPV ліквідуе важныя недахопы сучасных Брыгадных бранетанкавых баявых групаў ў сфэрах абароненасці, здольнасці выжываць і мабільнасці», — адзначыў брыгадны генерал Дэвід Бэсет, кіраўнік праграм распрацоўкі наземных баявых сістэм.

AMPV таксама будзе мець тую ж ступень мабільнасці, што танкі M1 Abrams і баявымі машыны пяхоты M2/M3 Bradley. Гэта было слабым месцам М113, якія у выніку затрымлівалі рух бранетанкавых калонаў.

Адначасова AMPV будзе мець значна больш высокую ступень абароны ад варожага агню і мін.

Аляксандр Гелагаеў

0
ЯНКА / Адказаць
26.12.2014 / 22:36
. Аляксандар Гелагаеў, ----------------------------- калі ўжо Масква пакіне хоць крышачку вашы глузды?! Між тым нават у рускай мове выкарыстоўваецца правільнае напісаньне скарачэньня Санкт-Пецярбурга – СПб. Менавіта так, з маленькай трэцяй літараю на канцы, бо яна пазначае толькі частку слова. Што да «БТР» (браняваны транспартэр), дык якім бокам тутака «Р» вялікае, га? І вялікае ў вашай інтэртрэпацыі белмовы? Ці раз маскалі ўжываюць «Мэрсэдэс» у мужчынскім родзе, то й Вы таксама, раз пішуць БТР, а ня БТр, і Вы за імі? Пасьля дваццаці год Незалежнасьці Беларусі такое завецца проста ганьбішчаю. .
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру