27.12.2014 / 12:06

УПЦ адхіліла епіскапа Закарпацця, які пазіраваў са зброяй на фронце 4

Святы Сінод Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхата разгледзеў паводзіны епіскапа Ужгарадскага і Закарпацкага Кірыла.

Святары адрэагавалі на апублікаваныя ў Фэйсбуку здымкі епіскапа, які падчас знаходжання ў зоне АТА трымаў у руках аўтамат і артылерыйскі снарад.

Паводле апублікаваных у СМІ тлумачэнняў Кірыла, ён «стаў ваяром Хрыста» і «асабіста паслаў нелюдзям Пуціна некалькі боекамплектаў, як пакаранне за акупацыю ўкраінскай зямлі».

УПЦ палічыла такія дзеянні грубым парушэннем кананічных правілаў, якія забараняюць святарам браць у рукі смяротную зброю.

Царква пастанавіла забараніць Кірылу удзельнічаць у богаслужэннях да поўнага пакаяння.

У рашэнні Сінода падкрэсліваецца, што святары могуць знаходзіцца сярод вайскоўцаў выключна для аказання духоўнай і дабрачыннай матэрыяльнай дапамогі.

NN.by

0
1кг / Адказаць
27.12.2014 / 13:16
трэш
0
Свяцейшы / Адказаць
27.12.2014 / 18:32
Крыжовы паход супраць нячысцікаў яшчэ наперадзе!
0
umnik / Адказаць
28.12.2014 / 17:18
В донецкий аэропорт с солдатами на пару недель его отправить, пусть там попозирует, клоун.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру