27.12.2014 / 14:39

Урад разагнаны. На месца Мясніковіча і Ермаковай прызначаныя Кабякоў і Калавур, на месца Кабякова — Косінец ВІДЭА 48

Урад Беларусі адпраўлены ў адстаўку. Згубілі пасады і іншыя чыноўнікі.

Прэм'ер-міністрам стаў Андрэй Кабякоў (замест Міхаіла Мясніковіча). Раней Кабякоў быў кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта.

Андрэй Кабякоў.

Першым віцэ-прэм'ерам стаў банкір Васіль Мацюшэўскі, ягоны папярэднік Уладзімір Сямашка застаўся проста віцэ-прэм'ерам.

Іншай намеснікацай прэм'ера стала мэр Наваполацка Наталля Качанава.

Кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта прызначаны Аляксандр Косінец, былы віцебскі губернатар. Ягоныя новыя намеснікі — Мікалай Снапкоў (былы міністр эканомікі) і Ігар Бузоўскі, кіраўнік БРСМ.

Новы старшыня Нацбанка — Павел Калавур, міністр эканомікі — Уладзімір Зіноўскі (экс-кіраўнік Белстата).

Міністрам адукацыі замест Сяргея Маскевіча стаў Міхаіл Жураўкоў.

Міністрам па падатках і зборах прызначаны Сяргей Налівайка, міністрам прамысловасці — Віталь Воўк. Дзяржаўны камітэт па маёмасці ўзначаліць Андрэй Гаеў, а Белстат — Іна Мядзведзева.

Нарэшце, кіраўніком Брэстчыны стаў Анатоль Ліс, Віцебшчыны - Мікалай Шарстнёў, Магілёўшчыны — Уладзімір Даманеўскі.

Іншыя прызначэнні

Дзмітрый Кацярыніч (былы міністр прамысловасці) — гендырэктарам МАЗа;

Аляксей Якаўлеў — гендырэктарам «Белшыны»;

Ігар Емяльяновіч — гендырэктарам Мінскага маторнага завода;

Аляксандр Ерамееў — гендырэктарам «Бабруйскаграмаш»;

Іван Пратура — гендырэктарам «Гомельшкло»;

Раіса Сідарэнка — намеснікам міністра адукацыі;

Аляксандр Забароўскі — першым намеснікам міністра эканомікі.

0
ТОР / Адказаць
27.12.2014 / 14:53
Ператрах
0
МатрУна / Адказаць
27.12.2014 / 14:58
а вохцi мне ... а цi паспела ж Надзя Ермакова купiць другую туХельку ... нязручна ж неяк у адной хадзiць
0
Kent / Адказаць
27.12.2014 / 15:01
Страной должны управлять молодые успешные бизнесмены, а не "совковые" старпёры.
Паказаць усе каментары/ 48 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру