16.12.2015 / 18:14

Пяць фактаў пра прэм’ер-міністра Андрэя Кабякова Архіўны матэрыял. 20

Сёння Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прызначэнні Андрэя Кабякова прэм'ер-міністрам Беларусі. Ён займае гэтую пасаду ад снежня 2014 года. Паводле заканадаўства, пасля прэзідэнцкіх выбараў кіраўнік краіны зноў мусіць афіцыйны зацвердзіць урад.

Нарадзіўся ў Маскве

Зрэшты, Кабякоў жыве на тэрыторыі Беларусі з трох гадоў. Нямала крыві ён папіў расійскаму боку на перамовах аб энерганосьбітах, што традыцыйна адбываліся пад Новы год у Крамлі.

«А што мне рабіць у Маскве? Так, я там нарадзіўся, але з 1963 года жыву тут. Нікуды з’язджаць з нашай краіны я не збіраюся», — сказаў неяк Андрэй Кабякоў.

Усё ж на гістарычную радзіму выправіцца яму давялося — у якасці пасла. Праўда, прабыў ён на гэтай пасадзе менш за год (ад лістапада 2011).

Аляксандр Лукашэнка часта прызначае на важныя пасады неўраджэнцаў Беларусі. Такія людзі апрыёры не могуць вырасці ў канкурэнтаў яму. На сёння, міністры унутраных справаў, па надзвычайных сітуацыях родам не з Беларусі.

Скончыў Авіяцыйны інстытут

Кабякоў атрымаў добрую адукацыю. У 1983 годзе ён скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут. Паступіць туды ў 1970-ыя было нялёгкай справай. Праўда, у лётчыкі хлопец не пайшоў. У год абвяшчэння незалежнасці Кабякоў яшчэ скончыў наргас і Інстытут паліталогіі і сацыяльнага ўпраўлення КПБ.

Пратэжэ Даўгалёва

Ён вярнуўся ў Беларусь, дзе спачатку папрацаваў на заводзе імя Вавілава ў Мінску, а потым перайшоў на рагачоўскі завод «Дыяпраектар». Там Кабякоў прайшоў праз розныя пасады: старшы майстар, намеснік начальніка цэха, намеснік начальніка зборачнай вытворчасці.

Характэрна, што ў гэты час на заводзе працаваў Васіль Даўгалёў, яшчэ адна відная асоба беларускай палітыкі. У 1990 Даўгалёў трапіў у Вярхоўны Савет. У 1994 ён стане намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Менавіта Даўгалёў перацягнуў Кабякова за сабой у Мінск. 35-гадовы намеснік дырэктара «Дыяпраектара» стаў намеснікам начальніка Службы кантролю, аналага сённяшняга КДК. Пасля таго Кабякоў так і не выпадаў з уладнай абоймы. У яго былі пасады старшыні Камітэта дзяржкантролю, міністра эканомікі, віцэ-прэм’ера.

Працуе ад 8:00 да 21:00, і на выхадных

Некалі Кабякоў падзяліўся з журналістамі сваім працоўным графікам.

«Я працую звычайна ад 8:00 да 21:00. Хіба што ў выхадныя больш працаваць стаў». Тады Кабякоў быў яшчэ віцэ-прэм’ерам. «Гадзіннік у мяне не «Луч», абутак не памятаю, а вось практычна ўсё астатняе — айчыннае», — зазначыў ён.

Лукашэнка хрысціў сына Кабякова?

Ходзіць такая байка, што аднойчы Андрэй Кабякоў папрасіў Аляксандра Лукашэнку стаць хросным бацькам сына віцэ-прэм’ера. І Лукашэнка, як не дзіўна, згадзіўся. Пасля гэтага кіраўнік дзяржавы заўсёды меў пэўны піетэт да Кабякова.

Кабякоў мае дом у Драздах. Для яго будаўніцтва ён браў валютны крэдыт у памеры 120 тысяч даляраў пад заклад дома.

Зміцер Панкавец

0
Павел / Адказаць
27.12.2014 / 15:07
Тое, што гэтага чалавека зменьвае чалавек, які сам на сваёй пасадзе ўжо 20 гадоў - нічога не зменіць. Як пасадзіў, так і змяніць можа. Праз 20 гадоў гэта можа быць не толькі абдуманным вырашаннем.. А гледзячы на век Аляксандра Рыгоравіча, становіцца жахліва..
0
25 / Адказаць
27.12.2014 / 15:10
премьер тут не решает почти ничего, тут систему менять надо и рулевого!
0
Беларус / Адказаць
27.12.2014 / 15:47
"Премьер-минстр" в сегодняшней Беларуси = это Обыкновенный Стрелочник, на которого обычно списывают все ошибочные решения "Кормчего". Но всё это до поры, до времени...
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру