27.12.2014 / 20:55

Мясніковіч прызначаны кіраўніком Савета рэспублікі, Ермакова і Пракаповіч адпраўлены ў банкі 11

Былы кіраўнік урада Беларусі Міхаіл Мясніковіч стане старшынёй савета рэспублікі Нацыянальнага сходу.

Як паведамляецца ў праграме «24 гадзіны» тэлеканала СТВ, прызначэнне экс-прэм'ера на гэтую пасаду ўзгадніў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Міхаіл Мясніковіч зменіць на пасадзе старшыні верхняй палаты парламента Анатоля Рубінава, які ўзначальваў савет рэспублікі з мая 2010 года.

Лукашэнкам таксама ўзгоднены кандыдатуры Надзеі Ермаковай, былога старшыні праўлення Нацыянальнага банка, і Пятра Пракаповіча, былога віцэ-прэм'ера на пасады старшыняў наглядальных саветаў банкаў БелВЭБ і БПС-Сбербанк.

0
гарадзенка / Адказаць
27.12.2014 / 21:00
Ніхто і не сумняваўся, што так будзе. З адных цёплых пасад на іншыя.
0
Фрыдрых Маркс / Адказаць
27.12.2014 / 21:07
Вось гэта галоўнае ў стабільнасьці. Каб ніякая вяровачка ці гузік не згубіліся! Таму здымаем - назначаем, назначаем - здымаем. Колаўрот! Эй, нехта ўрот?
0
LMI / Адказаць
27.12.2014 / 21:20
Ну во - Надзенька сталась кіраўнічкай банка, дзе мая фірма, так бы мовіць - атаварваецца грашыма для заробка і рахункі трымае. Напэўна нядобры знак. Ну а 3П не ў першы раз куды-небудзь. Як падыдзе чарговы крызіс і трэба будзе мець блазана пад рукой для дурных абяцаньняў і прамоваў - Луі яго адразу адшукае
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру