Актывіст расейскага моладзевага руху «Нашы» незаконна перасёк беларуска‑літоўскую мяжу й быў затрыманы літоўскімі памежнікамі.

Літоўскія памежнікі сарвалі спробу незаконнага перасячэньня мяжы. Як паведамілі ІА REGNUM у Дзяржазнай службе па кантролі за мяжой, падчас незаконнага перасячэньня мяжы быў затрыманы грамадзянін Расеі Канстанцін Галаскокаў. Парушальнік затрыманы тэрмінам на 2 месяцы. Яму пагражае штраф альбо пазбаўленьне волі. У службе адзначылі, што сам Галаскокаў церазь Літву плянаваў трапіць у Эстонію, дзе зьбіраўся ўчыніць акцыю на плошчы Тынісьмягі, дзе летась увесну быў дэмантаваны «Бронзавы салдат».

Парушальнік паведаміў, што ёсьць актывістам моладзевага руху «Нашы», церазь Літву ў Эстонію кіраваўся, бо раней яму было адмоўлена ў эстонскай візе.

Паводле ИА REGNUM

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0