29.12.2014 / 13:41

Самай стыльнай дзяўчынай Расіі — 2014 назвалі асобу з «цёмным мінулым» 13

Не буду спрачацца з рэдакцыяй расійскага інтэрнэт-парталу наконт паняцця «дзяўчына», якой у гэтым годзе стала замужняя жанчына з цёмным мінулым.

Чытачы «Buro24/7» назвалі фотамадэль Алену Пермінаву самай стыльнай дзяўчынай Расіі.

На жаль, рэдакцыя «Buro24/7» асабліва не апісала стыль жонкі расійскага прадпрымальніка Аляксандра Лебедзева, а толькі пералічылі брэнды, у якіх Алена з'яўлялася ў 2014 годзе на вуліцах:

«Дзяўчатам з мадэльнымі фігурамі, прызнаемся, пашанцавала: яны добра выглядаюць ва ўсім, што апранаюць: касцюм Chanel, боты Versace, вышываная куртка Bohemique або джынсавыя шорты з белай майкай з H&M. І Лена Пермінава якраз сярод такіх шчасліўчыкаў. Але яна ўсё ж вылучаецца на фоне іншых ўладальніц бясконцых ног дзякуючы свайму асабліваму, бесклапотнаму і зусім лёгкаму стылю».

Дарэчы, біяграфія Алены не такая ідэальная як ногі.

У 2004 годзе фотамадэль была затрыманая ў адным з новасібірскіх клубаў, дзе (ёй было 17-гадоў) спрабавала прадаць 25 грамаў экстазі. Як высветлілася ў ходзе следства, распаўсюджваць наркотыкі Пермінаву прымушаў яе сужыцель. У верасні 2007 года Алене быў вынесены прысуд. Фотамадэль прысудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі ўмоўна.

Але, відаць, чорная паласа завершылася ў жыцці Алены Пермінавай.

Вета Берман

0
МатрУна / Адказаць
29.12.2014 / 14:34
ха -ха .... а в майке от Америки :-)
0
Вдуватель / Адказаць
29.12.2014 / 15:12
Я бы вдул.
0
баба Маня з Палесься / Адказаць
29.12.2014 / 15:16
Самая стыльная дзяўчына Расеі - гэта Сабчачка, пра што ведаюць усе інтэрнаўты, а гэта квёлаеабы-што і ёсьць абы-што.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру