29.12.2014 / 13:50

Былы прэзідэнт Украіны заклікаў неадкладна падаць заяўку на ўступленне ў НАТА 1

Былы прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук і экс-прэм'ер-міністр Яўген Марчук заклікаюць кіраўніцтва краіны неадкладна падаць заяўку на сяброўства Украіны ў Арганізацыі Паўночнаатлантычнай дамовы (НАТА).

Пра гэта яны паведамілі на прэс-канферэнцыі.

«Адмена пазаблокавага статусу Украіны патрабуе ад украінскай улады неадкладна аднавіць еўраатлантычны знешнепалітычны курс і падаць заяўку на ўступленне ў НАТА і спрыяць правядзенню ўсеўкраінскага рэферэндуму ў падтрымку сяброўства Украіны ў НАТА», - сказана ў заяве ініцыятыўнай групы, кіраўнікамі якой з'яўляюцца Краўчук і Марчук.

У дакуменце гаворыцца, што права Украіны на сяброўства ў НАТА пацвярджаецца рашэннямі бухарэсцкага саміту НАТО ад 2008 года.

Ініцыятыўная група лічыць, што пытанне ўступлення ў НАТА недапушчальна адкладаць, бо Украіна знаходзіцца ў стане ваеннага супрацьстаяння з Расіяй.

0
Яков / Адказаць
29.12.2014 / 16:31
НЕТО теперь то НАТО..что бы с ним связываться.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру