29.12.2014 / 14:00

Маладафронтаўцы ля Галоўпаштамта раздавалі паштоўкі для палітвязняў

Сёння ля Галоўпаштамта ў Мінску актывісты Маладога фронта і былыя палітвязні Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў зладзілі акцыю «Паштоўка палітвязню». 

Лобаў і Дашкевіч раздавалі людзям паштоўкі з запоўненымі адрасамі і наклеенымі маркамі, у якія можна падпісаць і адправіць палітвязням, якія сустракаюць калядныя і навагоднія святы за кратамі. 

Акцыя цягнулася нядоўга. Актывісты паспелі раздаць усяго некалькі паштовак, а потым сышлі, каб пазбегнуць магчымага затрымання. 

Кірыла Хілько

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру