29.12.2014 / 14:43

Лукашэнка: Дзеці і старыя — галоўны клопат дзяржавы 5

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дзеці і старыя з'яўляюцца галоўным клопатам дзяржавы.

Аб гэтым беларускі лідар паведаміў сёння, наведваючы дом-інтэрнат для пенсіянераў і інвалідаў.

«Пад Новы год не толькі я, але і мае дзеці і сем'і дзяцей прыязджаем у дзіцячыя дамы, дамы-інтэрнаты, да пажылых людзей. І не толькі пад Новы год, у маім прэзідэнцкім жыцці гэта практыка, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Дзеці і старыя - гэта галоўны клопат дзяржавы».

Перад пажылымі людзьмі і інвалідамі, якія пражываюць у доме-інтэрнаце, з музычнай казкай «Цуды на Каляды» выступілі вучні Астрашыцка-Гарадоцкай агульнаадукацыйнай сярэдняй школы.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што менавіта гэтым дзецям прыйшла ідэя выступіць са святочным спектаклем. «Я прыйшоў у школу, і дзеці паказалі нам гэты спектакль. Я сказаў: «Добра, давайце паедзем да маіх старых і пакажам ім, чаму вы навучыліся». Вось так нарадзілася гэта ідэя. Міністр (міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Мар'яна Шчоткіна) гаворыць, што ў тутэйшых старых не ва ўсіх ёсць дзеці, унукі, дык вось цяпер у вас ёсць гэтыя дзеці і ўнукі, і яны будуць прыязджаць па вашай просьбе і ставіць на гэтай сцэне новыя спектаклі», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з умовамі пражывання ў доме-інтэрнаце, наведаў сталовую і актавую залу. Ён падарыў пажылым людзям і інвалідам дома-інтэрната пасажырскі мікрааўтобус. У адказ беларускі лідар атрымаў у якасці навагодняга падарунка звязаныя пажылымі жанчынамі шапку, шаль, шкарпэткі і рукавіцы.

0
цур / Адказаць
29.12.2014 / 15:55
не гони ! главное для тебя 100 тыс ментов и ещё больше выкормышей чиновников.
0
Valeriy Bondarik / Адказаць
29.12.2014 / 16:04
З Д Р А В С Т В У Й Т Е ! Тогда ПОЧЕМУ в детсадах РБ - хищение продуктов это ХОББИ у работающего там ,,заботливого,, персонала...? [ ЕСТЬ информация про это в Инете ! ] * Тоже козье молоко - очень полезно, как детям, так и старикам ! НО...почему-то "народная" улада (на гродненщине) ПРЕПЯТСТВУЕТ тому, чтобы козье молоко стало доступно людям ! Очаг ЗАХОРОНЕНИЯ СИБИРСКОЙ ЯЗВЫ в РБ ! [ в Берестовицком р-не Гродненской обл. - ВСЁ ЗАМАЛЧИВАЕТСЯ ! ] > Смотрите : ОБРАЩЕНИЕ гражданки РБ к Лукашенко (о помощи) : (www.youtube.com/watch?v=4bMGZD1DPZ8). СИБИРСКАЯ ЯЗВА в РБ...? ПРИЗЫВАЮ Вас к распространению этого видео ! * ПЕРЕШЛИТЕ Лукашенко (наверное ТАКОЕ блокируют..и он НЕ знает) ! ``````````````````` Ничего ни к кому личного ! С наступающим Вас Новым 2015-м голом ! = = = = = С уважением - Валерий Бондарик, г. Эдмонтон. Канада. 29-12-14.
0
Серафiмка / Адказаць
29.12.2014 / 17:32
гаворачы пра дзяцей i старых , мау на увазе Колю i мацi сваю. Старыя у дзяржаве - лiшнiя рты ( у бальнiчку цяпер пенсiянеру практычна легчы i падлячыцца немагчыма ) , малыя - на утрыманнi бацькоу . А вось Коля i мацi яго на утрыманнi дзяржавы .
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру