29.12.2014 / 15:20

На біржы попыт на даляры у 4 разы перавышаў прапанову 3

Падчас таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра вырас на 770 рублёў і дасягнуў 11800 рублёў.

Пры гэтым попыт на даляры больш чым у чатыры разы перавышаў прапанову.

Банкі і прадпрыемствы хацелі купіць $104,6 мільёна, аднак прадаўцоў было ўсяго на $25,1 мільёна.

Нацбанк не рэагаваў ніяк — аб'ём таргоў аказаўся роўным аб'ёму прапановы. Такім чынам, сённяшнія незадаволеныя заяўкі перайшлі на заўтра.

Попыт і прапанова на еўра адрознівалася ўдвая — 119,3 мільёна і 67,9 мільёна і адпаведна.

ЯМ

0
Петрыковец / Адказаць
29.12.2014 / 15:26
Баюся, пакуль не адпусцяць курс у свабоднае плаванне - нічога ў нас не стабілізуецца.
0
Дайце грошау. / Адказаць
29.12.2014 / 17:31
Стабилизэц прыйшоу: будзем забоцицца пра старых и малых... га-ха-ха!!! Усё, я "элегантна" усех абдыму!
0
Верны / Адказаць
29.12.2014 / 19:07
З першага чысла заработае прастранства Азіі. Эта перамога! Хачу каб Цітадзелька нам напісала пра эта бісплатна.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру