29.12.2014 / 20:59

Ібрагімавіч упаляваў 500-кілаграмовага лася 5

Форвард французскага клуба «Пары Сен-Жэрмен» Златан Ібрагімавіч застрэліў лася. Пра гэта паведамляе шведская газета Expressen.

Падчас калядных выходных футбаліст схадзіў на паляванне ў роднай Швецыі. Першым жа стрэлам з вінтоўкі яму ўдалося забіць лася, вага якога склаў каля 500 кілаграмаў.

«Гэта быў вельмі вялікі і выдатны лось, нават больш быў падобны на быка. Златана можна павіншаваць з гэтым», — сказаў генеральны сакратар Асацыяцыі паляўнічых Бо Сколд.

Аднак дзеянні Ібрагімавіча выклікалі незадаволенасць з боку таварыства па абароне жывёл Швецыі.

0
quechua / Адказаць
29.12.2014 / 21:23
му*ак.
0
алекс / Адказаць
29.12.2014 / 21:59
считаю,что убийством животных ради забавы занимаются больные люди...
0
Alecha / Адказаць
29.12.2014 / 22:25
казліна гэты ібра, для мяне няма такога футбаліста
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру