У Дзяржынску пабудуюць аквапарк і фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня Дзяржынскага райвыканкама Мікалай Арцюшкевіч.

«У Дзяржынску будзе пабудаваны аквапарк і фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Што тычыцца комплекса, то яго праект ужо гатовы. Акрамя таго, будуюцца два дзіцячыя садкі — у Дзяржынску і Фаніпалі», — сказаў Мікалай Арцюшкевіч. Таксама ў бліжэйшыя гады адным з ключавых кірункаў працы стане развіццё горада-спадарожніка — Фаніпаля, дадаў старшыня райвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?