29.12.2014 / 21:22

«Новая газета»: Не ўсе паліцыянты ў Чачні прысягнулі на вернасць Пуціну 17

Некаторыя супрацоўнікі МУС Чачні адмовіліся падпісаць незаконны рапарт аб гатоўнасці выканаць любы загад вярхоўнага галоўнакамандуючага Уладзіміра Пуціна і кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава.

Пры гэтым каля 20 тысяч чалавек — паліцыянтаў і вайскоўцаў ППСП імя Ахмата Кадырава — падпісалі рапарт і прынеслі прысягу Пуціну.

Паводле інфармацыі «Новай газеты», падпісаць рапарт супрацоўнікам МУС Чачні было прапанавана пад пагрозай звальнення. Пры гэтым на месца 500 паліцэйскіх, якія адмовіліся падпісваць паперу, прынялі навабранцаў з ліку беспрацоўнай чачэнскай моладзі.

Цырымонія, на якой 20 тысяч супрацоўнікаў унутраных спраў заявілі пра гатоўнасць «выканаць любы загад В. В. Пуціна, міністра ўнутраных спраў Расіі В. А. Калакольцава і Кіраўніка Чачэнскай Рэспублікі… Р. А. Кадырава па абароне інтарэсаў Расійскай Федэрацыі ў любым пункце свету», адбылася 28 снежня на стадыёне «Дынама» ў Грозным. Агульнае пастраенне завяршылася прынясеннем прысягі на вернасць Пуціну.

Пры гэтым, як адзначае «Новая газета», падпісанне рапартаў і прынясенне прысягі супярэчаць закону «Аб паліцыі». Супрацоўнікі МУС падпарадкоўваюцца толькі кіраўнікам паліцыі. Не з'яўляючыся ні вайскоўцамі, ні грамадзянскімі асобамі, яны ў прынцыпе не могуць выконваць загады Рамзана Кадырава, які з'яўляецца кіраўніком суб'екта РФ, то бок прадстаўніком выканаўчай улады.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
1кг / Адказаць
29.12.2014 / 21:42
500 чалавек-Чачэнцы,20000-кадыраўцы
0
Лабус / Адказаць
29.12.2014 / 21:59
Оказывается зомбируются не только беларуские силовики, но и чеченцы.
0
гарадзенка / Адказаць
29.12.2014 / 22:17
Вось што грошы і жаданне ўлады могуць зрабіць нават з такімі мужнымі чачэнамі, жудасна.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру