29.12.2014 / 22:47

Амерыканскі суперавіяносец аддалі за 1 цэнт 6

Ваенны флот ЗША заплаціў 1 цэнт за тое, каб адправіць авіяносец «Рэйнджар» на металалом, паведаміў сайт foxnews.com.

«Рэйнджэр» заканчвае сваю кар'еру.

Магутны карабель, які ўваходзіў у шэраг так званых «суперавіяносцаў» — самых вялікіх на той час у гісторыі флоту ЗША, аматары ваеннай гісторыі і ветэраны прапаноўвалі перарабіць у стацыянарны марскі музей, аднак не змаглі сабраць для гэтага патрэбных $35 млн.

«Рэйнджар» служыў амаль заўсёды на Ціхім акіяне — супрацьстаяў савецкаму флоту, падтрымліваў авіяцыяй дзеянні амерыканскіх і паўднёвав'етнамскіх войскаў, бамбіў аб'екты ў камуністычным Паўночным В'етнаме, удзельнічаў у гуманітарных ратавальных аперацыях падчас прыродных катастроф у рэгіёне.

Пры поўнай загрузцы «Рэйнджар» меў водазмяшчэнне 81 000 тон, на ім служылі больш за 3800 чалавек і базіраваліся да 90 самалётаў.

На караблі здымалі тэле- і кінафільмы, у тым ліку знакаміты хіт Тома Круза «Top Gun».

У 1991 годзе ветэран Халоднай вайны удзельнічаў у аперацыі «Бура ў пустыні», а ў 1993-м пасля 36-гадовай службы быў выключаны з баявога складу флота.

Цяпер новы ўладальнік карабля, кампанія International Shipbreaking, адбуксіруе «Рэйнджар» вакол Паўднёвай Амерыкі на атлантычнае ўзбярэжжа ЗША, дзе парэжа яго на метал. Кошт аперацыі амаль адпавядае кошту метала, які кампанія атрымае ў выніку.

«Мы б хацелі, каб ён стаў музеем, аднак гэта было немагчыма. На жаль, для гэтага не хапіла грошай», — сказаў прэс-сакратар ВМФ ЗША Крыс Джонсан.

Аляксандр Гелагаеў

0
rr / Адказаць
30.12.2014 / 00:27
зачем тут эта информация?
0
Алег / Адказаць
30.12.2014 / 00:37
От жабракі! Замыцганых 35 мультоў не знайшлі на ўсе ЗША! Папрасіце па-харошаму нашага бацьку, ён вам дапаможа!
0
Дмитрий / Адказаць
30.12.2014 / 10:38
Зачем тут эта информация? А чтобы люди учились думать? США сдает на лом авианосец с характеристиками до уровня которых ни в России ни в Китае кораблей еще нет. А кто-то рассуждает о скором крахе доллара когда у ВМФ США осталось еще 10 более современных готовых выполнить боевую задачу в любое время дня и ночи. залачу в любщ
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру