29.12.2014 / 23:13

Магутны снег абрынуўся на поўдзень Украіны: Адэса, Мікалаеў, Харкаў паралізаваныя 1

29 снежня ў Адэсе ды іншых гарадах поўдня Украіны бушаваў снегапад. Рэдкая камунальная тэхніка не спраўлялася з уборкай заносаў. У выніку на многіх вуліцах рух быў паралізаваны.

Тралейбусы, маршруткі і легкавыя аўтамабілі аказаліся заблакаваныя на праезнай частцы — адны не змаглі выехаць з заносаў, іншыя затрымаліся ў заторах.

Адэсіты, якія апынуліся ў завіруху на вуліцы, падзяліліся на тры часткі.

Першыя, каб не рызыкаваць засталіся начаваць у офісах. Другія стаяць на вуліцах у чаканні транспарту. Так, каля чыгуначнага вакзала на прыпынку было больш за паўсотні чалавек.

«Я жыву на Таірава, туды ісці дзве-тры гадзіны. Яшчэ ж трэба адолець гурбы, дачакаюся тралейбуса», — распавяла работніца бара Аліна.

Зрэшты, тысячы адэсітаў, не спадзеючыся на хуткае аднаўленне працы грамадскага транспарту, вырашылі адправіцца дадому пешшу. На цэнтральных вуліцах — Сярэдняфантанскай, Балкаўскай, Маршала Жукава людзі ідуць дадому па бруку.

kp.ua

0
барадзед / Адказаць
30.12.2014 / 00:17
Харьков - это не юг Украины, а восток. Может Херсон?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру