30.12.2014 / 09:49

Аляксей Навальны асуджаны на 3,5 года умоўна, ягоны брат — 3,5 года калоніі 15

Браты Аляксей і Алег Навальныя прызнаныя вінаватымі ў крадзяжы грашовых сродкаў па справе «Іў Рашэ». 

Паводле прысуду, Аляксей Навальны асуджаны на 3,5 года зняволення ўмоўна, Алег — на 3,5 года пазбаўлення волі.

Пасля абвяшчэння рашэння Алег Навальны ўзяты пад варту ў зале суда.

Аляксей Навальны (злева, у кашулі) развітваецца з братам. Фота «Новай газеты».

Навальныя павінны выплаціць 4 мільёны расійскіх рублёў кампаніі МПК.

Яшчэ адна дэталь. Навальны застаецца пад хатнім арыштам да ўступлення прысуду ў законную сілу. Тэарэтычна прысуд можна абскардзіць — і з боку абвінавачвання таксама.

Аляксей Навальны паспяхова аб'яднаў апазіцыю на выбарах у Маскве і выкрыў карупцыю ў пуцінскай эліце.

Вынясенне прысуду лідару расійскай апазіцыі Аляксею Навальнаму і яго брату Алегу па справе «Іў Рашэ» было перанесена на аўторак, 9:00.

Раней вынясенне прысуду было прызначана на 15 студзеня. У прэс-службе суда растлумачылі, што прычына пераносу «ў тым, што прысуд ужо гатовы».

Пракуроры патрабавалі асудзіць Аляксея Навальнага да 10 гадоў калоніі, а Алега — да 8.

Малодшы брат адправіцца ў турму па справе Аляксея Навальнага.

Праваабаронцы лічаць справу палітычна матываванай, а дзеячы інтэлігенцыі, у тым ліку Лія Ахеджакава і Леанід Парфёнаў, заклікалі суддзяў апраўдаць Навальнага.

Навальны вылучыўся сярод дзеячоў апазіцыі тым, што раскрыў шэраг гучных карупцыйных справаў пуцінскай эліты. Папулярнасць прыйшла да яго, калі ён прыпячатаў партыю Пуціна «Адзіная Расія» цэтлікам «партыя жулікаў і злодзеяў», і ўзначаліў пратэсты ў Маскве супраць махінацый на выбарах у Думу ў 2011-м.

Лідары апазіцыі заклікалі жыхароў Масквы да пратэстаў у выпадку вынясення абвінаваўчага прысуду Навальнаму.

Лія Ахеджакава: Устаньце, пакланіцеся і з гонарам выйдзіце!

Парфёнаў: Яго судзяць, бо ён сказаў праўду пра футрасховішчы

МБ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
вэрсiя / Адказаць
30.12.2014 / 00:22
Абарона кажа,што не можа узгадаць,каб такi выпадак быу у практыцы. Баяцца суi
0
Иван / Адказаць
30.12.2014 / 02:05
Кровавый режим Воров и Жуликов уже поторопился вынести свой " приговор".
0
АнтиП / Адказаць
30.12.2014 / 07:55
Сколько бы не старался путин и его помогатые, но изменения в России будут. Время работает уже не на путина и его "шубохранилище". Власть, отданная в одни руки, которые только моют и отмывают, всегда приводит к кризису и трансформации, насколько больно - время покажет... Это касается всех режимов, включая и "элегантно" "побеждающего"...
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру