У Тайландзе на востраве Пхукет перакуліўся аўтобус з расійскімі турыстамі. Паводле папярэдніх звестак, больш за 20 чалавек атрымалі раненні.

Усяго ў аўтобусе знаходзіліся 37 пасажыраў. Усе пацярпелыя былі дастаўлены ў найбліжэйшыя бальніцы.

«Раненні не цяжкія. Усе пацярпелыя шпіталізаваныя, спісаў пакуль няма», - паведаміў загадчык консульскага аддзела пасольства Расіі ў Тайландзе Уладзімір Сасноў.

Па словах відавочцаў інцыдэнту, аўтобус з лагатыпам кампаніі «Анекс тур» вылецеў з дарогі і перакуліўся. На месцы аварыі працуюць ратавальнікі і медыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?