Свет1313

Абама: Пуцін думаў, што нас абхітрыў

Прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў у эфіры амерыканскага Нацыянальнага грамадскага радыё, што санкцыі ў дачыненні да Расіі пакажуць, наколькі буйную стратэгічную памылку Уладзімір Пуцін здзейсніў, анексаваўшы Крымскі паўвостраў.

Па словах Абамы, яшчэ некалькі месяцаў таму некаторыя ў Вашынгтоне лічылі, што Пуцін праявіў сябе геніем стратэгіі, перайграў Захад у гнуткасці манеўраў і ўзмацніць моц Расіі.

«Тады я сказаў, што мы не хочам вайны з Расіяй, але мы можам прымяніць неабходны ціск, дзейнічаючы разам з нашымі еўрапейскімі партнёрамі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Пуцін лічыў, што перахітрыў нас усіх, ён запалохваў і ўкараняў ўплыў Расіі, сказаў Абама.

Аднак, дадаў амерыканскі прэзідэнт, міжнародныя санкцыі былі ўведзеныя такім чынам, што Масква стала асабліва залежаць ад падзення цэнаў на нафту на сусветным рынку.

«У гэтым працэсе мы зыходзілі у тым ліку з таго, што адзіны фактар, які трымае эканоміку [Расіі] на плаву — гэта цэны на нафту».

«Ім [Крамлю] было б у вышэйшай ступені цяжка з гэтым справіцца», - дадаў Абама.

«І цяпер, прынамсі за межамі Расіі, магчыма, некаторыя людзі сталі разумець, што Пуцін паступіў не так ужо разумна», - адзначыў прэзідэнт ЗША.

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму9

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

Каверын не будзе выказвацца пра сітуацыю Стрыжака. Каб не выкраслілі з прафесіі і яго27

У мінскім метро з’явілася новая схема ліній, многім пасажырам не падабаецца дызайн3

Былы гендырэктар Tut.by Аляксандр Чэкан — пра партал, Зісера, стартапы і прагноз па развіцці тэхналогій7

Ціханоўская пра справу Стрыжака: Тое, што зрабіў кіраўнік — не падстава разбураць фундамент10

У царкве-шэдэўры, што згарэла пад Жабінкай, да 2020 года служыў святар-палітвязень Разановіч1

Царква ў Сцяпанках згарэла цалкам ВІДЭА

У Польшчы скасоўваюць тэрміны разгляду заяў на міжнародную абарону1

Згарэў шэдэўр народнай архітэктуры Палесся — царква ў Сцяпанках. Яна засталася на фотах «Нашай Нівы»

Германія прыпыніла выдачу гуманітарных віз. Іх атрымлівалі і беларусы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму9

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць