Расійскі апазіцыянер Ілья Яшын паведаміў, што ля будынка Замаскварэцкага суда, дзе абвяшчаецца прысуд братам Навальным па справе «Іў Рашэ», адбылася бойка.

«Шпана нашысцкая напала на актывістаў апазіцыі, некалькі там было аплявух, паліцыянты затрымалі аднаго з апазіцыйных актывістаў, зараз яго адвялі ў бок аўтазакаў. Усё гэта вельмі хутка скончылася «, — сказаў Яшын.

Ён таксама заявіў, што прысуд апазіцыянеру Аляксею Навальному і яго брату Алегу з'яўляецца палітычным і быў сфабрыкаваны. «Брата Навальнага ўзялі ў закладнікі. Чалавека ні за што пасадзілі ў турму», — лічыць Яшын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?