Пасля абвяшчэння рашэння Алег Навальны ўзяты пад варту ў зале суда.

Пасля абвяшчэння рашэння Алег Навальны ўзяты пад варту ў зале суда.

Расійскі апазіцыянер Ілья Яшын заявіў, што прысуд Аляксею Навальному і яго брату Алегу з'яўляецца палітычным і быў сфабрыкаваны.

«Брата Навальнага ўзялі ў закладнікі. Чалавека ні за што пасадзілі ў турму», — лічыць Яшын.

А сам Аляксей Навальный назваў рашэнне суда ў дачыненні да яго брата Алега свінствам.

«Што вы робіце? Гэта свінства нейкае. Вы яго за што саджаеце?», — абурыўся Аляксей.

Паводле прысуду, Аляксей Навальны асуджаны на 3,5 года умоўна, Алег атрымаў 3,5 года пазбаўлення волі. Абарона Навальных заявіла, што абскардзіць прысуд.

Браты Навальныя прызнаныя ў аўторак, 30 снежня, вінаватымі ў крадзяжы і легалізацыі грашовых сродкаў кампаніі «Іў Рашэ». Замаскварэцкі суд таксама задаволіў грамадзянскі пазоў «Шматпрофільнай працэсінгавай кампаніі» (МПК) у памеры 4,4 мільёна рублёў. МПК з'яўляецца пацярпелым бокам у справе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?