Верныя народным традыцыям, карэспандэнты БелаПАН, як і многія суграмадзяне, кожны год хаваюць пад навагоднюю ёлку сюрпрызы для дамашніх. І, натуральна, самі таксама прадчуваюць нейкія прыемныя нечаканасці да Дзеда Мароза. Мы вырашылі пацікавіцца ў прахожых на мінскіх вуліцах, а што б яны паклалі пад ёлку кіраўніку дзяржавы, калі б з'явілася такая магчымасць?

Вось некаторыя з адказаў: 

«Цукерачку». 

«Я — яму? Нічога б не паклаў. Прэзідэнт абяцаў нам умацаваць беларускі рубель падчас апошняй перадвыбарнай кампаніі. Вы бачыце, як ён яго ўмацоўвае».

«Праект скейт-парка ў Беларусі». 

«Напэўна, пагадненне паміж Расіяй і Украінай». 

«Нейкую цацку яго сыну — баранчыка напрыклад». 

«Гэта павінна быць нешта духоўнае, бліжэй да сэрца? Каб ён расплюшчыў вочы, паглядзеў на неба і ўбачыў там Бога». 

«У яго, напэўна, усё ёсць. Акрамя залатога батона нейкага». 

«Каб нас не забываў, нам таксама пад ёлку што-небудзь паклаў». 

«Дранік паклаў бы». 

«Вентыль вялікі падарыў бы, каб газ і нафту можна было ўключаць-адключаць — спатрэбілася б дакладна». 

«Сто баксаў на хлябок». 

«Шмат грошай і ірысак».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?