Падрабязна аб тым, як прыстасаваць асцылограф Hitachi V–422 пад камп’ютарныя забавы, даследчык распавядае тут.

Каб паказаць гульню на асцылографе, прыйшлося перадаваць карцінку як аўдыёсігнал, што фармуе вектарную выяву ў 2D-прасторы. На кадр такім шляхам можна перадаць прыблізна 1000 ліній, таму карцінку трэба будзе спрасціць. Гэта можна зрабіць з дапамогай праграмнай мадыфікацыі Darkplaces, якая спрашчае карцінку да адмалёўкі толькі рэбраў трохвугольнікаў бачных гульцу паверхняў.

Чым павольней адмалёўваюцца лініі, тым больш дакладная карцінка і тым менш шуму, але тады церпіць водгук і дынаміка гульні. Даследчык ахвяраваў якасцю карцінкі, але атрымаў прымальную хуткасць, якая дазваляе з камфортам кіраваць гульнёй звыклымі клавіятурай і мышкай.

Quake — класічная відэагульня 1996 года, першая «стралялка» цалкам у 3D і адна з першых кіберспартыўных дысцыплін. Графічны рухавік Quake нарадзіў цэлую сям’ю рухавікоў, на некаторых яго далёкіх родзічах гульні распрацоўваюцца дагэтуль.

Глядзіце таксама: GTA III запусцілі на наручным гадзінніку

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?