Упершыню пасля працяглай хваробы спявачка Жанна Фрыске з'явілася на публіцы ў Маскве. Спявачка з беларусам Дзмітрыем Шэпелевым і іх паўтарагадовым сынам Платонам наведалі навагодні паказ «Выратаваць паўночнае ззянне».

Для маленькага Платона спектакль стаў першым выхадам у свет у Маскве. Пра тое, што Жанна з сям'ёй прыйшла на спектакль, паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook Аксана Бутман — жонка джазмена Ігара Бутмана.
«І Жанна Фрыске з мужам і сынам сярод нас на прадстаўленні Марыі Кісялёвай «Выратаваць паўночнае ззянне»!!! Так выдатна!!!», — напісала Аксана і падзялілася некалькімі фатаграфіямі.

Пра з'яўленне Жанны на мерапрыемстве пачалі публікаваць паведамленні ў сатсетках і іншыя госці шоу.
У студзені 2014 у Жанны Фрыске выявілі пухліну мозгу. Дабрачынным фондам удалося сабраць сродкі на лячэнне і рэабілітацыю спявачкі за мяжой. У кастрычніку Жанна вярнулася ў Маскву.
Жанна паступова ідзе на папраўку. Час ад часу яна выходзіць на сувязь з журналістамі і распавядае, што ўжо вяртаецца да свайго звычайнага ладу жыцця: гуляе з сынам, займаецца ёгай, сама ходзіць па пакупкі. Новы 2015-ы спявачка плануе сустрэць у падмаскоўным доме ў коле сям'і. Для Платона ўжо паставілі прыгожую ёлку — першую ў яго жыцці.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары