04.01.2008 / 18:58

Гранатамёт на Новы год 1

З гэткім «падарункам» прыйшоў у госьці да суседа жыхар вёскі Літвінавічы Кармянскага раёну.

З гэткім «падарункам» прыйшоў у госьці да суседа жыхар адной зь беларускіх вёсак.

На двары быў поўдзень другога дня новага 2008 году. Жыхар вёскі Літвінавічы Кармянскага раёну паклаў у звычайны мех ад бульбы супрацьтанкавы гранатамёт і пашыбаваў у госьці да сябрука. Сябры выпілі, закусілі й вырашылі разабрацца ў прынцыпе дзеяньня сьмяротнае зброі: адно неасьцярожнае націсканьне на курок, і магутны выбух пачула ўся ваколіца.

Пакуль дактары ратавалі жыцьцё небаракам, супрацоўнікі МНС ратавалі вёску ад пажару. Агню далі рады хутка, а на месцы ўзгараньня знайшлі супрацьтанкавы гранатамёт РПГ-18, альбо па‑простаму «Муха».

Цяпер супрацоўнікі міліцыі разам з Камітэтам дзяржбясьпекі высьвятляюць, як гранатамёт апынуўся ў літвінаўцаў. Паводле няспраўджаных зьвестак, зброю пацярпелы прывёз некалькі гадоў таму з Расеі. Ці слушная гэтая вэрсія, стане вядома пасьля таго, як праапэраваны мужчына ачуняе. А пакуль у дачыненьні да яго ўсчатая крымінальная справа. За незаконныя дзеяньні з боепрыпасамі «гранатамётчыку» пагражае да 7‑мі гадоў пазбаўленьня волі.

Паводле СТВ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Кнехт / Адказаць
05.01.2008 / 20:28
Ніякога пазбаўлення волі! Чалавек і так пацярпеў ад бяздзейнасці Міністэрства Абароны, а яго яшчэ збіраюцца судзіць. Трэба вынесці папярэджанне Мальцаву, што не навучыў мужчын карыстацца РПГ-18. А хлопцаў заклікаць на зборы і навучыць страляць. Прашу маё меркаванне давесці да зацікаўленых асоб.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру