30.12.2014 / 12:01

Цана на нафту Brent абнавіла пяцігадовы мінімум 1

Цана на паўночнаморскую сумесь нафты маркі Brent падчас таргоў на Лонданскай біржы апусцілася ніжэй за $57 за барэль.

Brent абнавіла мінімум з мая 2009 года напярэдадні выхаду статыстыкі па камерцыйных запасах нафты ў ЗША.

Па стане на 11.18 мск кошт лютаўскіх ф'ючарсаў на паўночнаморскую сумесь нафты маркі Brent зменшыўся на 1,67% - да 56,93 даляра за барэль.

Раніцай сусветныя цэны на нафту падалі з-за боязі удзельнікаў рынку з нагоды празмернасці аб'ёмаў нафтаздабычы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
шуруп / Адказаць
30.12.2014 / 22:26
Самая восхитительная новость за сегодня.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру