30.12.2014 / 13:14

Сяргей Каваленка шосты дзень трымае галадоўку 3

Асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Сяргей Каваленка галадае шосты дзень, паведаміла БелаПАН яго жонка Алена.

«Ён па-ранейшаму галадае. Ужо шосты дзень. Учора стан здароўя быў нармальны. Сёння яшчэ не званіла», — сказала Каваленка.

Паводле яе слоў, муж мае намер абскардзіць прыгавор.

Нагадаем, 39-гадовы Сяргей Каваленка з 2013 года вучыцца ў Польшчы і тыдзень таму прыехаў дадому на канікулы. Ён быў затрыманы 24 снежня хутка пасля таго, як на шматпавярховым доме ў цэнтры Віцебска быў вывешаны вялікі бел-чырвона-белы сцяг.

27 снежня суддзя Першамайскага раёна Віцебска Андрэй Прэйс прыгаварыў Каваленку да 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Паводле слоў Алены Каваленкі, Сяргей прызнаны вінаватым ва ўчыненні дробнага хуліганства на падставе артыкула 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Яго абвінавацілі ў тым, што ён спраўляў патрэбу ў грамадскім месцы і аказваў супраціўленне работнікам міліцыі.

Тое, што адбылося ў судзе, жонка актывіста назвала бязладдзем. Яна асобна падкрэсліла, што яе мужу было адмоўлена скарыстацца паслугамі яго адваката — замест гэтага яму далі дзяжурнага, які абвінавачванага фактычна не абараняў. 

Каваленка адбывае пакаранне ў ізалятары часовага ўтрымання Віцебска. Ён павінен вызваліцца 3 студзеня прыкладна ў 17.00.

Сяргей Каваленка неаднаразова затрымліваўся міліцыяй. Тры гады таму яго судзілі за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай навагодняй ёлцы Віцебска. У месцах пазбаўлення волі ён абвясціў галадоўку, якая доўжылася каля двух месяцаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
кола / Адказаць
30.12.2014 / 17:40
кали не прымальна, то - у чым сэнсу болей: - не звяртаць уваги на то, што не тваё... - зъесьци и будзь што будзе... - падохнуць з голаду, але не прымаць... - спалиць нафик то, што не прымальна... :) ... можна многа чаго шчэ, але найлепш будзе сунуць дулю... - гэта нармальны и здаровы адказ...а вось кали усёроуна лезуць, ды усё са сваим и дурным, то - узарваць, к чортавай ихнай мацеры, каб ня то-што ня лезли, а каб и духу ихнага побач не было.
0
Яр. / Адказаць
30.12.2014 / 21:33
Сяргей Каваленка-- гонар нацыі!
0
Уладзімер Русаковіч / Адказаць
31.12.2014 / 21:49
Ня дзіва, што расьце лік самагубстваў сярод міліцыянтаў, калі замест вышуку злачынцаў іх саміх уцягваюць у ганебнае даваньне ілжывых сьведчаньняў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру