Ралі‑рэйд «Лісабон‑Дакар», у якім мусіў быў узяць удзел беларускі экіпаж, не адубдзецца. Арганізатары гонкі прынялі рашэньне пра адмену юбілейнага, 30 па ліку марафону зь меркаваньняў бясьпекі напярэдадні старту ў Партугаліі, які меўся быць 5 студзеня. Прычынай сталася забойства чатырох французаў у Маўрытаніі .

24 сьнежня на ўсходзе гэтай краіны былі застрэлены чацьвёра францускіх турыстаў, сярод якіх былі два дзіцяці. У зьвязку з гэтым афіцыйны прадстаўнік францускага ўраду Ларан Вак’е настойліва рэкамэндаваў сваім суграмадзянам не наведваць Маўрытанію, цераз тэрыторыю якой праходзіць ралі «Дакар‑2008».

Акрамя трагічнай гібелі турыстаў пайсьці на такі крок вымусілі таксама сур’ёзныя асьцярогі ўчыненьня тэрактаў з боку Аль‑Каіды.

Беларусь на марафоне меліся прадстаўляць пілёт Сяргей Шкель і штурман Аляксандар Тараненка. Плянавалася, што нашы суайчыньнікі будуць спаборнічаць на аўтамабілі «Таёта FG».

Паводле Telegraf.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0