У сувязі з чаканым зніжэнне пасажырапатоку 1 студзеня ў Мінску адмяняецца праца некаторых аўтобусаў і тралейбусаў.

З 6.00 да 9.00 не будуць хадзіць тралейбусы №12, 17 і 39.

З 6.00 да 14.00 адмяняецца праца аўтобусаў № 43Д і 60, а таксама тралейбусаў №43, 46, 60 і 62.

Увесь дзень не будуць курсіраваць аўтобусы №66 «АС Аўтазаводская — Прамысловая» і №94С «АС Аўтазаводская — Чыжоўскія могілкі».

1 студзеня памяншаецца колькасць рухомага саставу на наступных маршрутах:

— Аўтобусы №9Д, 10, 19, 27, 32С, 42, 61, 68, 79, 87С, 99, 100, 103, 113С, 121, 139, 145С, 147, 159, 921

— Тралейбусы №3, 6, 7, 16, 23, 27, 29, 30, 32, 33, 36, 41, 44, 64

- Трамваі № 1, 3, 6, 7.

Аўтобус №172Э «ДС Уручча-2 - Каладзішчанскія могілкі» не будзе хадзіць да 5 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?