Неабходна навесці парадак на фінансавым рынку Беларусі, заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка ў час прадстаўлення на пасадзе кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандра Косінца.
«Наш фінансавы рынак — гэта нешта эфемернае. Навядзіце, калі ласка, тут парадак. Чалавек можа ўкласці грошы ў тавар, валюту, а можа — у акцыі, аблігацыі прадпрыемстваў дзяржавы, — адзначыў Лукашэнка. — Гэта ж адзін са шляхоў звязвання грошай насельніцтва. І прадпрыемствам, і дзяржаве гэта будзе выгадна. Замест таго каб за банкамі бегаць, прадпрыемствы выпусцяць каштоўныя паперы, збяруць грошы і накіруюць іх на ўласнае развіццё».
Цяпер чытаюць
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

Каментары