Свет11

Навальны: Тэксту прысуду не існуе, ён будзе гатовы толькі 12 студзеня

Расійскі палітык Аляксей Навальны пракаментаваў прысуд, вынесены яму і ягонаму брату Алегу. Пра гэта ён напісаў у сваім фэйсбуку. Нагадаем, Аляксей атрымаў сёння па справе «Іў Рашэ» ўмоўны тэрмін, Алег Навальны — рэальны: 3,5 года турмы.

«Пра прысуд (у сэнсе дакумента) хачу дадаць, каб вам было больш зразумела, — напісаў Аляксей Навальны. — Учора было заяўлена, што яго перанеслі з 15-га студзеня на 30 снежня, бо «ён ужо гатовы».

Сёння суддзя Каробчанка заявіла, што прачытае толькі «ўводную і рэзалютыўную часткі», што наогул немагчыма па крымінальнай справе. Не бывае такога і забаронена, вы ведаеце выдатна, некаторыя прысуды некалькі дзён чытаюць.

Але самае смешнае, што пасля пасяджэння мы паспрабавалі атрымаць тэкст «які гатовы».

Яго няма. Няма прысуду, ён не напісаны і не існуе.

Каробчанка сказала «будзе гатовы не раней 12-га».

Нам нават не далі тую самую «рэзалютыўную частку».

Юрысты разумеюць наколькі гэта гучыць па-вар'яцку: бо без прысуду нават у СІЗА не прымаюць.

Немагчыма гэта — надзець на чалавека кайданкі і не даць яму тэкст прысуду. Выключана асновамі крымінальнага права.

Але не ў гэтым выпадку.

Суддзі Каробчанка ў літаральным сэнсе далі (хутчэй за ўсё сёння раніцай) маленькую паперку, дзе былі напісаныя тэрміны і сказалі: «Ідзі і прачытай».

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць