30.12.2014 / 14:48

Расія вярнула ў Беларусь 100 т яблык і пекінскай капусты 4

Каля 100 тон плодаагародніннай прадукцыі вернута з Расіі ў Беларусь, паведамілі ва ўпраўленні Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях. 

З 26 па 28 снежня ў пункце папярэдняга апавяшчэння «Чырвоная Горка» забаронены транзіт дзвюх партый яблыкаў і партыі пекінскай капусты агульнай вагой больш за 55 тон. Грузы накіроўваліся з Польшчы ў Казахстан у суправаджэнні рээкспартных фітасанітарных сертыфікатаў Беларусі. 

Яшчэ каля 40 тон плодаагародніннай прадукцыі вернута ў Беларусь з-за адсутнасці суправаджальных дакументаў, а таксама грубых парушэнняў у запаўненні рээкспартнага фітасанітарнага сертыфіката, паведамілі ва ўпраўленні.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
мікола какейшчык / Адказаць
30.12.2014 / 15:25
Яшчэ каля 40 тон плодаагародніннай прадукцыі вернута ў Беларусь з-за адсутнасці У беларускай мове з-за ўжываеца ТОЛЬКІ адносна прасторы,усё астатняе ПРАЗ!
0
Чувак / Адказаць
30.12.2014 / 16:22
цяпер хай вяртае Смаленск
0
Серафимка / Адказаць
30.12.2014 / 16:31
Чувак, а што , я не супраць , каб Смаленск дадому . Рэферэндум адназначна будзе за Беларусь , бо не ведаюць смальчане , у якi калхоз уступяць :-)
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру