Здарэнні66

Расіяне-браканьеры арганізавалі ў беларускай зоне радыяцыйнага забруджвання загоннае паляванне

Работнікі ўпраўлення аператыўнага рэагавання Дзяржаўнай інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету на тэрыторыі Касцюковіцкага раёна (Магілёўская вобласць) затрымалі 11 грамадзян Расіі. 

Як паведамляе Дзяржаўная інспекцыя па ахове жывёльнага і расліннага свету, 26 снежня расіяне палявалі ў забароненым месцы — у зоне адсялення і адчужэння. У парушальнікаў канфіскаваныя тры паляўнічыя карабіны і восем стрэльбаў, там жа на месцы палявання знойдзена незарэгістраваная стрэльба. Вырашаецца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы за незаконнае паляванне. Жыхары РФ арганізавалі на тэрыторыі Беларусі загоннае паляванне. Прыехалі ў «зону адчужэння» на машынах і конях. 

Гэта не першы выпадак браканьерства расіянамі на беларускай тэрыторыі, у тым ліку забруджанай радыенуклідамі. Так, у красавіку 2014 года п'яныя расіяне, якія прыехалі ў Беларусь на паляванне, спрабавалі схавацца ў Лоеўскім раёне ад супрацоўнікаў ДАІ. Падчас затрымання яны пратаранілі службовы аўтамабіль міліцыі. 

У 2013 годзе жыхары суседняй краіны ўчынілі бойку і пагоню з інспектарамі аховы прыроды ў Гомельскай вобласці. Расіяне застрэлілі ў зоне адчужэння і адсялення лася і кабана, а затым аказалі жорсткае супраціўленне работнікам аховы прыроды. Снегаход браканьераў быў пашкоджаны, таму яны паспрабавалі завалодаць службовым. На двух мужчын былі надзеты наручнікі. Два інспектары засталіся ахоўваць затрыманых, а двое другіх паехалі сустракаць аператыўна-следчую групу. Праз некаторы час на месца затрымання прыехалі саўдзельнікі затрыманых. У выніку адзін з затрыманых уцёк. За незаконнае паляванне ў зоне радыяцыйнага адчужэння браканьер-расіянін быў прыгавораны да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Навальнічны фронт дабраўся да Мінска

Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе

Урад вызначыўся з пераносам працоўных дзён у наступным годзе

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

«Гэтае гаўно трэба спыняць». Курс, Роўда, Лойка ды іншыя беларусы пра дыкпікі Стрыжака53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць