30.12.2014 / 19:40

У аварыі пад Туравам загінулі расіянка і двое украінцаў 1

У аварыі пад Туравам ў Жыткавіцкім раёне, якая адбылася сёння раніцай, загінулі расіянка і двое ўкраінцаў. Падрабязнасці ДТЗ паведаміла прэс-сакратар ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Вольга Развякова.

Устаноўлена, што ў мікрааўтобусе «Мэрсэдэс Спрынтэр» знаходзіліся 12 грамадзян Украіны і грамадзянка Расіі — жыхарка Масквы. Яны накіроўваліся з Расіі ў Заходнюю Украіну з заробкаў на навагоднія святы. У выніку сутыкнення з гружанай фурай загінуў кіроўца мікрааўтобуса, пасажырка, якая сядзела на пярэднім сядзенні, і мужчына-пасажыр. Дапамогу ў выманні целаў аказвалі супрацоўнікі МНС.

Паводле апошніх дадзеных, дзесяць чалавек, якія атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, знаходзяцца ў Жыткавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы, з іх двое — у рэанімацыі. Асобы пацярпелых у ДТЗ высвятляюцца.

Сёння каля 10.30 на аўтадарозе Жыткавічы — Давыд-Гарадок — мяжа Украіны гружаная фура, якая накіроўвалася са Слуцка, пры павароце не саступіла дарогу мікрааўтобусу «Мэрсэдэс Спрынтэр». У выніку сутыкнення тры чалавекі загінулі, дзесяць пацярпелі. Жыткавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па артыкуле «Парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух або больш асоб».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
DzED / Адказаць
31.12.2014 / 18:13
Аварыя здарылась не пад Туравам а на ускрайку Жыткавiчау ( на Т-падобным скрыжаваннi мiкрараена Подауж). Фура ехала не са Слуцка, а у напрамку Слуцка. Кipoуца фуры рабiу паварот на лева на аб'яздную дарогу ( на вулiцу Фрунзе), а мiкрааутобус з украiнцамi ляцеу насустрач са скорасцю кiламетрау 100, i гэта у межах горада. I вось вынiк.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру