30.12.2014 / 20:58

Яцанюк: Крым вернуць нашы дзеці 19

EPA

Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк прагназуе, што ў бліжэйшай перспектыве Расія перастане быць стратэгічным партнёрам Украіны.

«У нас двухразовае падзенне аб'ёмаў гандлю з Расіяй», — заявіў Яцанюк падчас прэс-канферэнцыі ў аўторак у Кіеве.

«Гэта стала тэндэнцыяй, гэта адбываецца не першы год і, фактычна, у найкарацейшай перспектыве Расія выйдзе са спісу асноўных гандлёвых партнёраў Украіны», — дадаў ён.

Па словах Яцанюка, адказу на пытанне, як Украіне ў бліжэйшай перспектыве вярнуць Крым, цяпер няма.

«Хуткага геапалітычнага адказу, як вярнуць Крым, цяпер няма. Але яго анексія нікім не прызнаная», - заявіў ён.

«Калі Гасподзь Бог нам дапаможа, яшчэ пры нас усіх мы вернем кантроль над Крымам. Калі не, дык гэта зробяць нашы дзеці або ўнукі», — падкрэсліў Яцанюк.

Танны газ

У новым годзе Украіна таксама разлічвае на патанненне расійскага газу за кошт падзення коштаў на нафту, сказаў прэм'ер.

«І што не можа не радаваць кожны раз, калі глядзіш на цану Brent, цанунафты, то хочаш стабільнасці расійскай эканоміцы і лічыш памяншэнне цаны прыроднага газу Расіі», - сказаў ён.

Па словах прэм'ера, Украіна разлічвае, што ў першым квартале 2015 газ будзе каштаваць па 340 даляраў за тысячу кубаметраў, «а, магчыма, і ніжэй».

Сёння, па афіцыйных дадзеных, 60% газу Украіна купляе праз рэверс з ЕС. Урад чакае, што гэты газ таксама патаннее.

«Калі б мы не атрымалі рэверс газу, на што спадзявалася Расія, дровы былі б самым папулярным таварам ва Украіне», - сказаў прэм'ер.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Бі-Бі-Сі

0
хм / Адказаць
30.12.2014 / 21:02
либо вы, либо никто.
0
йцук / Адказаць
30.12.2014 / 21:33
Яцанюк, пасьля таго, як ты прыняў алігархічны бюджэт, то ў 2015 г. у Украіне адбудзецца трэці майдан бяднейшых слаёў + сярэдняй клясы, які зьнясе вашу ўладу і верне і Данбас і Крым.
0
путинец / Адказаць
30.12.2014 / 21:37
:D
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру