30.12.2014 / 22:38

Інгеборга Дапкунайце: Важна быць чалавекам, а не прадстаўніком вялікай дзяржавы 8

Правілы жыцця ад літоўскай актрысы Інгеборгі Дапкунайце:

Biuro24/7

Не чытайце, што пра мяне ў Вікіпедыі напісана — там усё няпраўда.

Мяне, вядома, кранае і тычыць усё, што адбываецца ў Расіі, але фармальна і юрыдычна я не рускі чалавек. Я тут на птушыных правах.

Важна быць чалавекам, а не прадстаўніком вялікай дзяржавы.

Я шкадую толькі аб тым, што не заўсёды паказвала родным, як іх люблю.

Памятаю, мама ў дзяцінстве павяла мяне да стаматолага, і пакуль яна была ў кабінеце, стаматолаг казаў, што не будзе вырываць мне зубы, а калі мама выйшла, гэты сабака - інакш назваць яго не магу — раптам дастаў страшныя абцугі і пайшоў да мяне. І тут я пачала крычаць: «Мама Дапкунене! Мама Дапкунене!» А Дапкунене — гэта прозвішча маёй мамы. Мама прыбегла, мяне выратавала, а потым пытаецца: «Чаму ты мяне клікала па прозвішчы?» А я кажу: «Ну там шмат мам чакаюць, і ты не зразумееш, чыё дзіця крычыць». А мама сказала: «Ці думаеш, па твайму плачу я не магу цябе пазнаць?»

Калі вы спытаеце, які ўзрост самы лепшы, я скажу: вось як мой цяперашні.

Я добра выглядаю? Але гэта ж так умоўна. У дзяцінстве я была прыгожым дзіцём. Потым стала непрыгожым падлеткам. Я была худая, вуглаватая, а калі паступала на тэатральны, кіраўнік драмгуртка сказаў: «Натуральна, ты паступіш. Будзеш іграць хлопчыкаў».

У самалёце я часта думаю: «Калі ён цяпер ляснецца, можна будзе сказаць, што жыццё ў мяне было класнае».

Болей правілаў жыцця чытайце тут

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Юр / Адказаць
30.12.2014 / 22:57
Інгеборга клёвая!
0
Серж / Адказаць
30.12.2014 / 23:06
>>У самалёце я часта думаю: «Калі ён цяпер ляснецца, можна будзе сказаць, што жыццё ў мяне было класнае». вот так и надо жить, каждым днём. а не откладывать на потом, в надежде что когда я куплю эту роскошную машину, или эту двухкомнатную квартиру, или выйду замуж - вот тогда я заживу счастливой жизнью, и вплоть до этого момента бояться смерти - раньше времени отдать концы, терпеть, тянуть, нанавидеть этот переходный период своей жизни, как делает подавляющее большинство беларусов.
0
Раман / Адказаць
30.12.2014 / 23:20
Файненькая))
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру