Пра гэта паведаміў камандуючы сіламі ЗША ў Еўропе Бэн Хаджэс. З ягоных слоў, пастанова пра павелічэнне колькасці бронетэхнікі ў Еўропе была прынятая яшчэ 2 гады таму і не мае дачынення да канфлікту ва Украіне.

Акрамя паставак танкаў і бронетранспарцёраў у навучальныя цэнтры Нямеччыны, разглядаецца таксама магчымасць размяшчэння бронетэхнікі ў Польшчы, Румыніі і дзяржавах Балтыі. Канчатковая пастанова ў гэтым пытанні яшчэ не прынятая, заявіў Бэн Хаджэс.

«Да канца 2015 года ў нас будзе дастаткова тэхнікі, каб абсталяваць бранятанкавую брыгаду, 3 батальёны і выведвальную роту, артылерыйскі штаб і інжынерна-тэхнічны склад», - адзначыў Бэн Хаджэс.

Нагадаем, 26 снежня ў акваторыю Чорнага мора ўвайшоў амерыканскі баявы карабель Дональд Кук, місія якога — «ўмацаванне міру і стабільнасці ў рэгіёне».

Афіцыйнае прызначэнне дадатковай бронетэхнікі — выкарыстанне на вучэннях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?