У 2014 годзе хіпстарства дагасала. Нараджаецца любоў (а ў кагосьці нават нелюбоў) да традыцыйнай беларускай вопраткі. Што яшчэ цікавага ў модным свеце адбылося ў 2014 годзе?

Мерапрыемства года: Мінскі тыдзень моды

«Наша Ніва» завітала на апошні дзень паказаў 3-га «Мінскага тыдня моды» і паглядзелі, што прапаноўваюць беларусам нашыя дызайнеры і наколькі ўвогуле гэтыя прапановы насібельныя. Працяг чытаць тут

Рэч года: саколка

У Беларусі з'яўляецца вялікая колькасць прадукцыі, якая цешыць усіх нас сваім нацыянальным каларытам, пачынаючы ад кубкаў, сканчаючы адзеннем. Не так даўно пабачылі свет аўтарскія саколкі Вадзіма Пракопчыка. Мы сустрэліся з ім і пагутарылі пра новы брэнд «Саколка»

Дзяўчына года: дачка футбаліста мінскага «Дынама»

Кар'ера гульца зборнай Расіі Руслана Піменава завершылася на мінскім «Дынама», і граць важную ролю ў ягонай сям'і пачала дачка. Працяг чытаць тут.

Дэбют года: дызайнерская кар'ера Шупет, кошкі Карла Лагерфельда

Так, котка, якая робіць цалкам паспяховую кар'еру моднага дызайнера, - гэта дзіўна. Але, увогуле, ня вельмі, калі ўлічыць, што піарам коткі займаецца сам Карл Лагерфельд. Працяг чытаць тут.

«Моднае» вынаходніцтва года: жаночы лак супраць клубнага гвалту

Не толькі Віктару Марціновічу не падабаецца сэкс у клубах — перадусім з непажаданым сэксам падчас вечарынак змагаюцца дзяўчаты. Бо гэта нам падсоўваюць бясплатныя напоі мужчыны ў добрых касцюмах. Камусьці можа не пашанцаваць і акрамя некарыснай сумесі энергетычнага напою і гарэлкі на дне кактэйлю можа хутка растварыцца гэтак званая «таблетка гвалту». Працяг чытаць тут.

Цікавы трэнд года: старасць

Калекцыя моднага дома Givenchy «агаляе» таямніцы жанчынаў сталага ўзросту, якія да апошняга спрабуюць захаваць свой твар. Працяг чытаць тут.

Рэкламная кампанія года: Dolce&Gabbana вясна-лета 2015

Dolce&Gabbana прэзентавалі кадры рэкламнай кампаніі апошняй вяснова-летняй калекцыі — у італьянскім дызайне запанавала Іспанія. Працяг чытаць тут.

Азадак года: у Кім Кардашан

Скандалістка і жонка Канье Уэста Кім Кардашан закранула цікавую дыскусію — цэнзура ў жаночых часопісах. Трэба дадаць, што зрабіла яна гэта выпадкова. Працяг чытаць тут.

Развітанне года: Бывай, хіпстата!

Субкультура, якую заснавалі маладыя лідары крэатыўнага класа, ператварылася ў карыкатуру. У 2014 годзе, магчыма, была дасягнутая «вяршыня барадатасці». Падобна, што і вузкія джынсы хіпстараў хутка перастануць быць актуальнымі. Працяг чытаць тут.

Таксама запрашаю вас узгадаць пра модныя падзеі 2014 года ў каментарах.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?