Аляксандр Лукашэнка зачытваў сваё навагодняе віншаванне з працоўнага кабінета. На століку за ягоным крэслам былі выстаўленыя тры фотаздымкі.

На цэнтральным відаць сам Аляксандр Лукашэнка, які абдымае малодшага сына Колю.

Злева ад гэтага фота здымак сям’і старэйшага сына. На карцінцы пазнавальныя Віктар Лукашэнка з жонкай, а таксама чацвёра дзяцей.

Нарэшце, на правым фота, сярэдні сын кіраўніка дзяржавы, Дзмітрый, трымае на руках малое дзіця. Дзве дачкі і жонка стаяць побач.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0