06.01.2008 / 14:28

Жанчына абліла каханку мужа кіслатой

4 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову атрымала жыхарка Баранавіч за тое, што абліла кіслатой палюбоўніцу свайго мужа.

Прыйшоўшы з працы, яна застала ў сваім ложку не толькі мужа, але і аголеную маладую жанчыну. Раззлаваная кабета ўзяла на кухні бутэльку кіслаты і пачала паліваць ёй госцю. У выніку тая патрапіла ў лякарню.

Экспертыза паказала, што маладая жанчына была абліта хімічна агрэсіўнай вадкасцю. Асабліва пацярпеў у палюбоўніцы ніз жывата, ногі і часткова твар. Акрамя абмежавання волі, раўнівая жонка павінна выплаціць пацярпелай каля трох мільёнаў рублёў.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру