Прыкладна а шостай гадзіне 1 студзеня каля 16-павярховага дома ў Савецкім раёне Гомеля было знойдзена цела 17-гадовай дзяўчыны.
Паводле папярэдняй інфармацыі, яна ўчыніла самазабойства, кінуўшыся з агульнага балкона шматпавярховага дома.
Як паведаміла БелаПАН крыніца ў праваахоўных органах, дзяўчына святкавала Новы год з сяброўкамі. Паміж імі ўзнік канфлікт, і дзяўчына некуды пабегла. Праваахоўныя органы вядуць праверку па факце смерці.