06.01.2008 / 16:12

Самагон 54

Пакуль міліцыя выдумляе новыя прыстасаваньні для выкрыцьця самагоншчыкаў, хітрыя беларускія вяскоўцы працягваюць гнаць гарэлку. Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч.

Пакуль міліцыя выдумляе новыя прыстасаваньні для выкрыцьця самагоншчыкаў, хітрыя беларускія вяскоўцы працягваюць гнаць гарэлку. Такія апараты вы знойдзеце амаль у кожнай заходнебеларускай вёсачцы (на ўсходзе менш, там народ чамусьці аддае перавагу хімікатам, якія празвалі "максімкам").

Уся працэдура займае 5-6 гадзінаў і патрабуе значных фізычных высілкаў. З 200 літраў брагі (мука з дрожжамі) выходзіць каля 15-20 літраў самагону. Вяскоўцы настойваюць яго на зёлках і каранях, у кожнай сям'і свой рэцэпт, таму гарэлка ў розных рэгіёнах Беларусі розьніцца на смак.

Дарэчы, самагон вырабляюць нават у Злучаных Штатах — там ён называецца "moonshine vodka", што ў перакладзе азначае "гарэлка, зробленая пры сьвятле месяца".

A villager produces moonshine vodka. Photo by Julia Darashkevich
A villager produces moonshine vodka. Photo by Julia Darashkevich
A villager produces moonshine vodka. Photo by Julia Darashkevich
A villager produces moonshine vodka. Photo by Julia Darashkevich
A villager produces moonshine vodka. Photo by Julia Darashkevich

0
оБЕЗБАШЕНный кэхэпіст / Адказаць
06.01.2008 / 16:39
Выдатны рэпартаж Юля! Дарэчы, калі хто ня ведае, на ўсю Беларусь-адзіны афіцыйна зарэгістраваны самагонны апарат-у Дудутках-падаюць на дэгустацыю свежачок з чорным хлебам і маласольным агурком.
0
Саянаў / Адказаць
06.01.2008 / 17:07
У Дудутках гарэлка смачная.Увогуле цікавае месца. Некалі быў наведваў шчэ этналягічны музэй у Рызе,дык там не наліваюць.:( А ўвогуле некалі бачыў на свае ўласныя вочы,як гоняць зялёнага у Налібоках.Дакладней у пушчы.Вось дзе відовішча,вось дзе размах! Але й пытаньне.Хто вінават???
0
darashkevich to оБЕЗБАШЕНный кэхэпіст: / Адказаць
06.01.2008 / 18:45
Наколькі я ведаю, другое такое месца - ў Белавежскай пушчы. Але там, як і ў Дудутках, самагон робяць не на продаж - так, турыстаў пачаставаць.
Паказаць усе каментары/ 54 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру