Нацрада па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання Украіны павінна неадкладна разгледзець пытанне пазбаўлення ліцэнзіі антыўкраінскі тэлеканал «Інтэр».

Пра гэта заявіў Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандр Турчынаў.

Паводле яго слоў, да тэндэнцыйнай падачы навінаў з антыўкраінскім характарам у гэтую навагоднюю ноч дадаўся «яшчэ здзек з усёй краіны».

У навагоднюю ноч, калі ўся нацыя адчувала яднанне, тэлеканал «Інтэр» традыцыйна дзейнічаў супраць украінскай дзяржавы, транслюючы канцэрт тых людзей, якія здзекаваліся з нашай краіны, падтрымліваючы тэрарыстаў і вітаючы захоп Крыма і Данбаса», — сказаў сакратар РНБА.

У навагоднюю ноч тэлеканал «Інтэр» трансляваў запіс праграмы з выступам расійскага спевака і дэпутата Дзярждумы Іосіфа Кабзона, які актыўна падтрымаў агрэсію Расіі супраць Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?