Прарасійскія тэрарысты Аляксандр Барадай і Ігар «Бес» Безлер прызналіся, што «Наваросія» — гэта мара, якая не ўвасобілася ў жыццё.

«Наваросіі ж няма. Мы ўсе, вядома, ўжываем гэты тэрмін. Але, гэта — фальстарт. Калі шчыра. Наваросія — гэта ідэя. Гэта мара… Гэта ідэя, якая не ўвасобілася ў жыццё», — заявіў Бородай, перадае Цэнзар.НЕТ.

Нагадаем, фальстартам ў спорце называюць бег або заплыў, які пачынаюць заўчасна (да каманды), — сарваны старт.

Далей Барадай дадае: «Ёсць расійскі Крым, ёсць маленькія ДНР і ЛНР — гэта плацдарм для стварэння будучай Наваросіі!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?