06.01.2008 / 18:48

Грузія за Саакашвілі і за НАТО 19

Міхэіл Саакашвілі прайграе ў Тбілісі, але ў краіне ў цэлым набірае каля 53 % галасоў выбарцаў. У кандыдата ад аб'яднанай апазыцыі Левана Гачэчыладзэ — каля 25 % галасоў. Паводле ўсіх зьвестак, абсалютная большасьць выбарцаў прагаласавалі за ўступленьне Грузіі ў НАТО на паралельна праведзеным рэфэрэндуме. Класкоўскі: «Саакашвілі перамагае, але без элегантнасьці».

Міхэіл Саакашвілі прайграе ў Тбілісі, але ў краіне ў цэлым набірае каля 53 % галасоў выбарцаў. У кандыдата ад аб'яднанай апазыцыі Левана Гачэчыладзэ — каля 25 % галасоў. Паводле ўсіх зьвестак, абсалютная большасьць выбарцаў прагаласавалі за ўступленьне Грузіі ў НАТО на паралельна праведзеным рэфэрэндуме. Класкоўскі: «Саакашвілі перамагае, але без элегантнасьці».

Спачатку вынік Саакашвілі балянсаваў на мяжы 50 %.

Колькасьць галасоў, пададзеных за Саакашвілі на пазачарговых прэзыдэнцкіх выбарах, па стане на 17.00, пасьля апрацоўкі бюлетэняў з 819 участкаў, была ніжэйшай за 50 %. Паводле апрацоўкі бюлетэняў з 819 участкаў, Саакашвілі набіраў 48,55 % галасоў.

На другім месцы ідзе кандыдат ад аб’яднанай апазыцыі Леван Гачэчыладзэ - 26,12 %. Ён перамагае ў сталіцы (39 % галасоў супраць 31 % у Саакашвілі), але зь вялікім адрывам саступае ў рэгіёнах. Між іншым Гачэчыладзэ яшчэ больш негатыўна настроены ў дачыненьні да Расеі, чым Саакашвілі.

Аднак па меры надыходжаньня зьвестак з рэгіёнаў, вынік Саакашвілі зноў пачаў расьці.

Паводле зьвестак на 19.00 Саакашвілі меў 50,13 % галасоў, Гачэчыладзэ - 25,08 %, Аркадзій (Бадры) Патаркацышвілі - 7,36 %. Апрацавана 1048 участкаў з 3512.

Паводле вынікаў апытаньня на выхадах з участкаў і альтэрнатыўнага падліку галасоў па выніках пратаколаў, арганізаванага няўрадавымі арганізацыямі, Саакашвілі перамагае ў першым туры, набіраючы каля 52,5—53 % галасоў выбарцаў.

Паводле ўсіх зьвестак, абсалютная большасьць, каля дзьвюх трацінаў выбарцаў, прагаласавалі за ўступленьне Грузіі ў НАТО на паралельна праведзеным рэфэрэндуме.

буг

0
Сымон Цвырка / Адказаць
06.01.2008 / 20:04
Неяк няёмка ўсур`ёз успрымаць заявы кандыдатаў у час іхнай перадвыбарнай гаварыльні. Навучаны ўжо. Гэта што тычыцца заяваў Гачэчыладзэ аб нежаданьні быць у адной арганізацыі са сп.Лукашэнкам. Чым Лукашэнка мог яму знепадабацца? На Грузінскія справы ён уплыву ня мае,у СНД ён далёка не завадатар модаў і не генератар ідэяў.Хутчэй за ўсё грузінскі кандыдат дэманстраваў сваёй заявай не настрой ў дачыненьні да Расеі,а праяўляе жаданьне падаць сябе сваім выбарцам гэткім лібералістам-дэмакратыстам.Тым больш што Міхаська слыве вельмі жорсткім адміністратарам,таму дэманстрацыя ліберальных смэркаў можа прыцягнуць да кандыдата пакрыўджаны Міхасёвай жорсткасьцю ляктарат.Вось і згадвае Лёўка на Сашку.
0
Харэўскі / Адказаць
06.01.2008 / 22:59
Вось і падарункі на Раство Хрыстовае! Мае віншаваньні праваслаўным братам і сёстрам у нашым краі й у далёкай Грузіі! Надыдзе дзень, загляне сонца і наша ваконца!
0
Здалёк / Адказаць
07.01.2008 / 00:37
«каля дзьвюх трацінаў выбарцаў, прагаласавалі за ўступленьне Грузіі ў НАТО» :-) Ну як гаворыцца, справа амаль зроблела, вось засталася толькі нейкая дробязь: пераканаць саму «нявесту» -- у сэнсе, НАТУ гэтую самую, каб прыняла ;-)
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру