Прадстаўнікі расійскіх медыя, прапагандысты Крамля, якія падтрымліваюць агрэсію РФ і Пуціна, адпачываюць на Захадзе. Пра гэта сведчаць запісы гэтых дзеячаў у сацсетках.

Так тэлевядучы і крамлёўскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў атрымлівае асалоду ад жыцця на ўзбярэжжы ЗША. «Салаўёў цэлы год кляйміў ЗША, а сам паехаў туды адпачываць», — піша адзін з карыстальнікаў Твітара.

«А што вы самі ў патэнцыйнага ваеннага праціўніка робіце?», — задае пытанне вядучаму карыстальнік «Манежка». — «А ты, што за вырадак, каб пытанне задаваць?», — «культурна» адказвае Салаўёў.

Яшчэ адзін прыхільнік Пуціна і «рускага свету» рэжысёр Станіслаў Гаварухін адпачывае ў Тэль-Авіве. Пра гэта паведаміў Аляксандр Буйноў.

Ашот Габрэлянаў — расійскі медыяменеджар, генеральны дырэктар тэлеканала LifeNews да верасня 2014 года, бавіць вольны час не ў Крыме, а ў Парыжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?