1 студзеня ўступіла ў сілу пастанова Міністэрства аховы здароўя «Аб устанаўленні пералікаў аптэчак першай дапамогі, аптэчак хуткай медыцынскай дапамогі, укладанняў, якія ўваходзяць у гэтыя аптэчкі, і вызначэнні парадку іх камплектацыі» № 80 ад 4 снежня 2014 года.
Цяпер аўтаўладальніку не абавязкова мець у аптэчцы валідол і нітрагіцэрын (ўжываецца пры інфарктах, інсультах, высокім ціску).
З гэтага часу ў вас павінны быць:
- дзве ўпакоўкі нестэрыльных бінтоў: памерам 5х5 см і 5х10 см;
- стэрыльная вата (50 г);
- пластыры бактэрыцыдныя: 3 шт. памерамі 2,5х7,2 см і 1 шт. — 4х10 см або 6х10 см;
- пластыр у шпулі, памерам 1х500 см альбо 2х500 см.
Як і раней, у аптэчцы павінны быць 4 ўпакоўкі стэрыльных сурвэтак (16х14 см або 45х29 см), раствор амонія, раствор ёду, жгут і астуджальны гіпатэрмічны пакет.
Аптэчкі камплектуюцца вытворцамі або аўтаўладальнікамі самастойна.
Нагадаем, што камплектацыю аптэчкі могуць праверыць падчас тэхагляду.