Дзяленне ракавай клеткі пры раку лёгкіх.

Дзяленне ракавай клеткі пры раку лёгкіх.

Група даследчыкаў у ЗША прыйшла да высновы, што большасць разнавіднасцяў раку ўзнікае у пацыентаў з-за выпадковага дзялення клетак. Гэтай працы прысвечаны артыкул у часопісе Science.

Навукоўцы медыцынскага факультэта універсітэта Джонcа Хопкінса і Інстытута грамадскага здароўя Блумберга даследавалі 31 тып раку і прыйшлі да незвычайнай высновы.

У 2/3 выпадкаў рак узнік у сілу выпадковых мутацый, а не знешніх фактараў.

У адной траціне выпадкаў захворвання на рак уздзеянне знешніх фактараў не падлягае сумневу. Найбольш вядомыя з такіх тыпаў пухлін:

  • Розныя віды меланомы — рака скуры, выкліканыя ўздзеяннем ўльтрафіялетавай радыяцыі
  • Рак лёгкіх, ва ўзнікненні якога важную ролю адыгрывае курэнне
  • Рак тоўстай кішкі, які часта становіцца вынікам няправільнага харчавання і уздзеяння генетычных фактараў

Аўтары даследавання лічаць, што паляпшэнне якасці жыцця і экалогіі можа адназначна прадухіліць ўзнікненне рака лёгкіх і скуры.

Вучаныя звярнулі ўвагу, што сістэма стрававання пастаянна мае справу з рознымі таксінамі у адрозненне ад мозгу, а пухліны мозгу ў тры разы больш распаўсюджаныя за пухліны кішачніка.

Разгадка, лічаць навукоўцы, ляжыць у галіне механізмаў рэгенерацыі розных тыпаў клетак. Тэмпы рэгенерацыі клетак залежаць ад тыпу тканкі.

Вядома, што ў чалавечым арганізме адбываецца бесперапыннае аднаўленне пашкоджаных клетак, якія замяняюцца новымі. Пры кожным дзяленні клеткі ўзнікае рызыка ўзнікнення небяспечнай мутацыі, у выніку якой клетка можа стаць ракавай.

Аўтары даследавання лічаць, што ўпор на прафілактыку не ў стане прадухіліць ўзнікненне большасці ракавых захворванняў.

«Мае сэнс засяродзіць намаганні на ўдасканаленні сродкаў ранняй дыягностыкі, калі шанцы лячэння найбольш высокія», — кажуць вучоныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?