Да такой высновы прыйшлі даследчыкі з навуковага часопіса EMBO Molecular Medicine, паведамляе Los Angeles Times.

Жыхары гвінейскай вёскі Мелінду (Meliandou), дзе ўпершыню была зафіксаваная ўспышка віруса, пацвердзілі, што двухгадовы хлопчык, які заразіўся вірусам першым, ды іншыя дзеці, любілі гуляцца з кажанамі ў дупле дрэва.

«Калі мы прыбылі, дрэва было цалкам спаленае, застаўся толькі пень і галінкі на зямлі. Жыхары вёскі паведамілі, што яго спалілі 24 сакавіка 2014 года, і як толькі яно загарэлася, пачаўся» дождж з кажаноў». Мясцовыя называюць іх лалібела (lolibelo), гэта невялікі від з доўгім хвастом», — піша Фабіян Ліндэрц, даследчык з нямецкага інстытута Роберта Коха.

Кажаны могуць з'яўляцца пераносчыкамі віруса Эбола, пры гэтым самі не хварэюць. Акрамя кажаноў Эболу могуць пераносіць шымпанзэ і антылопы.

Ўспышка ліхаманкі Эбола была зафіксавана ў Заходняй Афрыцы ў сярэдзіне 2014 года. Амерыканскі часопіс Time назваў «людзьмі 2014 года» дактароў, якія змагаюцца з эпідэміяй віруса Эбола.

Паводзе СААЗ, ахвярамі эпідэміі сталі 7905 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?