06.01.2008 / 21:23

Мілінкевіч сфармуляваў умовы мінімум удзелу ў выбарах 29

У Горадні прайшла сустрэча Аляксандра Мілінкевіча з дэмакратычнымі актывістамі рэгіёну. Адбылося абмеркаваньне стратэгіі ўдзелу ў палітычнай кампаніі 2008 году на Гарадзеншчыне.

5 студзеня ў Горадні прайшла сустрэча Аляксандра Мілінкевіча з дэмакратычнымі актывістамі рэгіёну. Адбылося абмеркаванне стратэгіі ўдзелу ў палітычнай кампаніі 2008 году на Гарадзеншчыне.

Меркаванні наконт фармату удзелу ў выбарчай кампаніі падзяліліся. Частка актыву – пераважна моладзь – выступіла за ўдзел у выбарчай кампаніі. Праца актывістаў Руху ў часе кампаніі павінна быць самай заўважнай, менавіта яны павінны стаць лідэрамі кампаній у сваіх рэгіёнах. На думку моладзі, падобныя палітычныя кампаніі даюць дадатковыя магчымасці камунікацыі з насельніцтвам, палітычная актыўнасць якога падвышаецца. Гэта ў сваю чаргу дазваляе прыцягваць у шэрагі апазіцыі новых людзей.

Са свайго боку, актывісты з вялікім досведам палітычнай барацьбы выказаліся за няўдзел у так званых парламенцкіх выбарах. Іх вынікі будуць сфальшаваныя. Супрацьстаяць фальсіфікацыям няма магчымасці, бо выбарчыя камісіі цалкам фарміруюцца з людзей, якія задавальняюць уладную вертыкаль. Прадстаўнікі апазыцыйных партый і грамадскіх аб’яднанняў у склад камісій папросту не дапускаюцца.

На думку Аляксандра Мілінкевіча, удзел у парламенцкіх выбарах можа быць толькі пры пэўных канкрэтных умовах:

– Удзел у выбарчай кампаніі магчымы толькі тады, калі будзе забяспечана прадстаўніцтва дэмакратычных сілаў ў выбарчых камісіях, а таксама калі будзе гарантаваны роўны доступ усіх кандыдатаў да дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі. У адваротным выпадку, не варта выключаць, што адбудзецца масавае зняццё дэмакратычных кандыдатаў з выбараў.

0
Рыгор / Адказаць
06.01.2008 / 21:52
Што там цікава за моладзь такая? Заўсёды лічыў, што выбары, якія нічога не вырашаюць наўпрост бессэнсоўны ( выбары прэзыдэнта выключэньне ). Не хачу абражаць моладзь, але мо' яны проста хочуць атрымаць лавандос пад кампанію? Мая думка суб'ектыўна, так што чакаю...
0
aleg / Адказаць
06.01.2008 / 22:20
Ад таких выбарау патрэбна было адмауляцца ,ящче учора!
0
Пупкін / Адказаць
07.01.2008 / 00:05
Мілінкевіч, якога я паважаў за пазіцыю па ўдзелу ў выбарах, зараз ад іх хоча адмаўляцца. Нах ён тады патрэбен?-сядзець пад час выбараў перад сваім блогам і ляпаць заявы? Вада не ідзе пад ляжачы камень-калі пра Вас зараз мала ведаюць, так і яшчэ больш будуць мала ведаць. Не карыстаць тую хвалю, якая зараз ідзе ад прапрымальнікаў і ад скасаваньня льгот-гэта праца на Яго Превосходітельство. Не дапусцяць да ўсіх выбарчых участкаў-але 100% дапусцяць на частку з іх-попрасту ня могуць ігнараваць такую частку не задаволеных. Не дапусцяць да дзяржаўых СМІ-рабіце свае-каму хто не дае-ў інтэрнэце поўная свабода-цікавыя інтэрнэт рэсурсы (Свабоду з Нашай Нівай лічу рэсурсамі для мякка кажучы абмежаванай па колькасці часткі насельніцтва) і інтэрнэт-тэлебачаньне, але ж праблема зрабіць іх цікавымі-адная Хартыя дабілася падобнага-стварыце яшчэ 10 хартый-вось Вам і будзе доступ да сродкаў массавай інфармацыі. Калі ўдзелу ў выбарах ня будзе-Мілінкевіч забудзь пра мой голас і маіх сяброў на прэзідэнцкіх выбарах
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру